Профиль

Кеша Сичкарь
Беларусь

Кеша Сичкарь

Реальный член клуба

Реплики: 5
Поддержало: 9
Образование: БГАИ, 2002г. режиссура
  • Кеша Сичкарь
    Беларусь

    №382 Кеша Сичкарь

    27.10.2015

    21:20

    Бачыў уласнымі вачыма, як выводзілі некалькіх п'яных заўзятараў са стадыёна апранутых у майкі з дзяржаўнымі гербамі. І такое бывае, сапраўды. І з гвардзейскай стужкай на 9 траўня пару чалавек у апарняк бачыў як везлі ... Што гэта значыць. Я лiчу, што гэта не значыць нічога. Акрамя таго, што міліцыя заўсёды пiльна сочыць  за тымi, хто занадта адкрыта і агрэсіўна выказвае  сваю пазіцыю. Ну і зразумела, што апазіцыйныя СМІ заўважаюць выключна выпадкі з Пагоняй і БЧБ. 
  • Кеша Сичкарь
    Беларусь

    №377 Кеша Сичкарь

    27.10.2015

    16:15

    У вашым разуменні, футбольныя фанаты самыя законапаслухмяныя, а апазіцыйная прэса заслугоўвае даверу? Зараз наяўнасць БЧБ стужкі любому правапарушэнню надае прысмак палітычнага перасьледу. На самай справе ўсё нашмат прасцей.
  • Кеша Сичкарь
    Беларусь

    №376 Кеша Сичкарь

    27.10.2015

    16:04

    Я з Менска. Спецыяльна пасля вашага паведамлення, звярнуў увагу. Дык вось, у горадзе ўсе назвы вуліц, аб'яў у транспарце, 3 з 4 бігбордаў і 70 працэнтаў праграм мясцовага тэлебачання на беларускай мове. Пра заканадаўства, вось http://www.pravo.by/main.aspx?guid=1681&p0=27.10.2015&p1=27.10.2015 спасылка на прававыя акты і пастановы на сённяшнi дзень. 3 з 5 на беларускай мове. І хачу вам нагадаць, што менавіта свабода ў выбары мовы гарантуе вам права атрымліваць адказ на вашую заяву або запыты ў дзяржаўныя структуры менавіта на той мове на якой яны былі зроблены. І гэта трохі адрозніваецца ад карціны 93-94 года, калі людзей сілком прымушалі вывучаць мову пад пагрозай звальнення ці выключэнні з навучальных устаноў.
  • Кеша Сичкарь
    Беларусь

    №331 Кеша Сичкарь

    27.10.2015

    02:59

    Сітуацыя, расказаная інтэрнэт выданню, ананімным заўзятарам Антонам з Гомеля, вамі прыводзіцца як бясспрэчны факт. Татальны давер да СМІ альбо звычайная даверлівасць?
  • Кеша Сичкарь
    Беларусь

    №329 Кеша Сичкарь

    27.10.2015

    01:54

    Удакладніце, Уладзімір, якім чынам дзейны прэзідэнт перашкаджае вам выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённых зносінах? Вы не заўважаеце папулярызацыю мовы на вуліцах, і яе паступовае адхіленне ад празмернай прыватызацыі апазіцыйнымі коламі?

Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.