Бачыў уласнымі вачыма, як выводзілі некалькіх п'яных заўзятараў са стадыёна апранутых у майкі з дзяржаўнымі гербамі. І такое бывае, сапраўды. І з гвардзейскай стужкай на 9 траўня пару чалавек у апарняк бачыў як везлі ... Што гэта значыць. Я лiчу, што гэта не значыць нічога. Акрамя таго, што міліцыя заўсёды пiльна сочыць за тымi, хто занадта адкрыта і агрэсіўна выказвае сваю пазіцыю. Ну і зразумела, што апазіцыйныя СМІ заўважаюць выключна выпадкі з Пагоняй і БЧБ.
У вашым разуменні, футбольныя фанаты самыя законапаслухмяныя, а апазіцыйная прэса заслугоўвае даверу? Зараз наяўнасць БЧБ стужкі любому правапарушэнню надае прысмак палітычнага перасьледу. На самай справе ўсё нашмат прасцей.
Я з Менска. Спецыяльна пасля вашага паведамлення, звярнуў увагу. Дык вось, у горадзе ўсе назвы вуліц, аб'яў у транспарце, 3 з 4 бігбордаў і 70 працэнтаў праграм мясцовага тэлебачання на беларускай мове. Пра заканадаўства, вось http://www.pravo.by/main.aspx?guid=1681&p0=27.10.2015&p1=27.10.2015 спасылка на прававыя акты і пастановы на сённяшнi дзень. 3 з 5 на беларускай мове. І хачу вам нагадаць, што менавіта свабода ў выбары мовы гарантуе вам права атрымліваць адказ на вашую заяву або запыты ў дзяржаўныя структуры менавіта на той мове на якой яны былі зроблены. І гэта трохі адрозніваецца ад карціны 93-94 года, калі людзей сілком прымушалі вывучаць мову пад пагрозай звальнення ці выключэнні з навучальных устаноў.
Сітуацыя, расказаная інтэрнэт выданню, ананімным заўзятарам Антонам з Гомеля, вамі прыводзіцца як бясспрэчны факт. Татальны давер да СМІ альбо звычайная даверлівасць?
Удакладніце, Уладзімір, якім чынам дзейны прэзідэнт перашкаджае вам выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённых зносінах? Вы не заўважаеце папулярызацыю мовы на вуліцах, і яе паступовае адхіленне ад празмернай прыватызацыі апазіцыйнымі коламі?
Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.
№382 Кеша Сичкарь
→ Uladzimir Palivac,
27.10.2015
21:20
№377 Кеша Сичкарь
→ Uladzimir Palivac,
27.10.2015
16:15
№376 Кеша Сичкарь
→ Uladzimir Palivac,
27.10.2015
16:04
№331 Кеша Сичкарь
→ Uladzimir Palivac,
27.10.2015
02:59
№329 Кеша Сичкарь
→ Uladzimir Palivac,
27.10.2015
01:54