Профиль

Виталь Воронов
Беларусь

Виталь Воронов

Писатель, публицист и преподаватель

Spīkers

Uzstāšanās: 1 Oratora replikas: 4
Replikas: 5 Atbalstījuši: 4
Izglītība: Университет им. Адама Мицкевича в Познани, Литературовед.
  • Виталь Воронов
    Беларусь

    №9 Виталь Воронов

    03.12.2015

    15:51

    Ілюстрацыі да выказвання можна знайсці тут: https://www.facebook.com/vital.voranau/posts/10208205236113233?pnref=story

    Хацеў быў паспрачацца з Аляксеем Дзермантам...але добра што не стаў. Гутарка сапраўды выклікала ўвагу многіх акрамя "нацыянальна арыентаваных" медыяў. Журналісты, рэдактары "нацыянальна арыентаваных" медыяў, звычайна не адказваюць палемікай, яны адказваюць (у каментарах, з-пад цяжка) сур'ёзнымі (хоць неканкрэтнымі) абвінавачваннямі. Абвінавачваннямі іх назваць складана, хутчэй гэта акты па стыгматызацыі. Па іх суб'ектыўнай ацэнцы, без прадстаўленых фактаў, ці хай сабе нават граматна сфармуляваных домыслаў, пэўныя рэсурсы з'яўляюцца ФСБэшнымі, прапуцінскімі, антыдзяржаўнымі. Я не спрачаюся, хай будзе так. Але чаму тады іншыя рэсурсы, якія фінансуюцца іншымі дзяржавамі, закамуфляванымі фондамі, падазронымі крыніцамі не называюцца ЦРУшнымі, пранямецкімі, антыбеларускімі? Якім чынам, напрыклад, фінансуецца тая ж Наша Ніва? І калі пагадзіцца, што прарасейскасць можа лічыцца антыбеларускай, то чаму нельга лічыць шкодніцкай прыхільнае стаўленне да дзейнасці фраў Меркель, місье Аланда, або неабальшавіка Марціна Шульца? Гэта адна справа. Другая, чаму гэтыя рэдактары, журналісты адзіных-нацыянальна-правільных-медыяў так упарта не асвятляюць, не агучваюць і замоўчваюць пэўныя важныя для ўсёй краіны і народу, нават апалітычныя, тэмы? Чаму не ладзяць круглых сталоў, абмеркаванняў, рэальных спрэчак на сацыяльна важныя тэмы, а максімум "спрачаюцца" у сваім правераным (як на Белсаце) коле? Чаму замест гэтага кормяць сваіх чытачоў палітычнымі анегдотамі, тэкстамі пра бязшкоднасць мастурбацыі, пра моду на вышыванкі, ці пра тое, што ў Гандурасе нехта вывучыў і заспяваў "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"? Варта пра гэта задумацца.

    PS
    Нічога не ведаю пра фінансаванне IMHO клубу, бо ніколі не працаваў у следчым камітэце і не высвятляў гэтага праз ніякі суд, ні ў Беларусі ні ў іншых краінах. Бачу толькі граматна аформленую дыскусійную платформу, якая дае магчымасць весці канструктыўную, неананімную палеміку з апанентамі, а не ананімнымі (часта цэнзураванымі рэдактарамі) пярэбрахамі, як у каментарах іншых рэсурсаў. Ведаю, што мой тэкст ніякім чынам не змяняўся, не цэнзураваўся, і не скарачаўся. Мне нават не прапаноўвалі адказваць на пытанні па-руску, а проста спакойна, самі пераклалі адказы і апублікавалі абодва варыянты. Гэта тое, што магу сказаць як ні-ад-каго-не-залежны аўтар тэкстаў. Дзякуй за ўвагу.

  • Виталь Воронов
    Беларусь

    №8 Виталь Воронов

    03.12.2015

    10:07

    Добрае пытанне, але не ўпэўнены, што магу кампетэнтна на яго адказаць. Беларусаў, у прынцыпе вельмі складана заўважыць як нейкую групу, у той ці іншай сферы на рынку працы. Украінцы напрыклад часта працуюць на стройках, або складаюць 90% усіх працаўнікоў той ці іншай фабрыкі, бо часта прыяжджаюць цэлымі вёскамі да аднаго працадаўцы. Дадзеных пра колькасць не маю, але думаю, што нелегальных працаўнікоў сярод іх вельмі мала, таму статыстыка павінна адлюстроўваць фактычны стан. Беларусы працуюць у самых розных сферах, звычайна ў якасці спецыялістаў, а не рабочай сілы. Магчыма маё назіранне не зусім правільнае, бо я збольшага маю агляд рэчаіснасці ў заходняй Польшчы. Там нямала беларускіх офісных працаўнікоў, айцішнікаў, прадпрымальнікаў, працаўнікоў у сферы паслуг. Беларусам стала нашмат прасцей уладкавацца на працу ў Польшчы, бо з краіны выехалі на працу ў заходняй Еўропе каля двух мільёнаў маладых палякаў. У Познані, напрыклад, безпрацоў'е знізілася да мінімальнай адзнакі. 
  • Виталь Воронов
    Беларусь

    №5 Виталь Воронов

    02.12.2015

    12:21

    Калі гаварыць пра агульныя каштоўнасці, то гэта напэўна вернасць беларускай культуры/мове, для пэўных краін (асабліва для Польшчы) гэта таксама праваслаўнае веравызнанне, ну і вельмі тыповы для ўсіх беларусаў пабытовы, архаічны можна нават сказаць, кансерватызм. Усіх безумоўна аб'ядноўвае агульная хвароба - настальгія. Не ведаю нікога, хто нават сярод апазіцыйна настроеных, хто гаварыў бы нешта дрэннае пра саму краіну, ці народ. А ў самой Беларусі такіх хапае.
  • Виталь Воронов
    Беларусь

    №3 Виталь Воронов

    02.12.2015

    11:35

    Я б сказаў што трохі іншыя настроі пануюць у эмігранцкіх колах, іншыя сярод аўтахтонных беларусаў Падляшша. З боку магло б здавацца што ў іх аднолькавая "агенда". Беларусы Падляшша чакаюць вырашэння рэальных спраў, бо ў асноўным жывуць не палітыкай, а сваімі мясцовымі справамі. Хоць і эмігранцкае асяроддзе вельмі не аднароднае. Эміграцыя звычайна з'яўляецца адлюстраваннем таго як выглядае грамадзтва ў самой краіне.
Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.